Ад стваральнікаў праекту

Вітаем ўсіх наведвальнікаў, якія знайшлі хвілінку для вывучэння гэтай старонкі.

Як вядома, фінансавыя пытанні цяпер хвалююць практычна ўсіх. І гэта не дзіўна, улічваючы як складваецца сітуацыя на сусветных фінансавых рынках, напрамую ўплываючы на нашу невялічкую краіну і яе эканоміку, а праз эканоміку - на грошы ў кішэнях звычайных грамадзян.

Вось чаму мэтай № 1 у стваральнікаў гэтага праэкту было павелічэнне ўзроўню фінансавай дасведчанасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь у існуючых фінансавых і эканамічных рэаліях. Менавіта на беларускую аўдыторыю і разлічаны, перш за ўсё, гэты праэкт.

Акрамя таго, ажыццяўляючы маніторынг інтэрнэт рэсурсаў, якія так ці інакш звязаныя з фінансамі і грашовай тэматыкай, мы выявілі, што яны ўтрымліваюць, часцей за ўсё, інфармацыю выключна на рускай мове. Улічваючы той факт, што ў Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская, стваральнікі сайта вырашылі зрабіць поўнафункцыянальную частку на дзвюх дзяржаўных мовах.

Адсюль вынікае, што другой мэтай, разам з павышэннем ўзроўню фінансавай дасведчанасці насельніцтва, было стварэнне поўнафункцыянальнага фінансавага праекта, які ў сваёй працы можа выкарыстоўваць як беларускую, так і рускую мову, пакідаючы выбар карыстальнікам. Тым самым рэсурс, у нейкай меры, можа быць і сродкам для папулярызацыі беларускай мовы - мовы большасці насельніцтва Беларусі, якая, на жаль, вельмі рэдка выкарыстоўваецца ў побыце, не кажучы пра афіцыйнае выкарыстанне ў якасці асноўнай мовы для сур'ёзных інтэрнэт праэктаў.

Пытанні, пажаданні, заўвагі і прапановы ўсе наведвальнікі могуць пакідаць аўтарам з дапамогай формы зваротнай сувязі, якая функцыянуе на сайце.


Аб праекце

Сайт змяшчае звесткі аб курсах валют на сёння і заўтра да беларускага рубля. Аднаўленне курса адбываецца некалькі разоў на дзень. Акрамя гэтага, на сайце змяшчаюцца звесткі аб камерцыйных банках у буйных гарадах Беларусі для вызначэння лепшага курса абмена альбо канверсіі валют >>>